Беларуская Служба

Псіхолаг: У новай краіне важна адчуваць прыналежнасць да «сваёй» групы. Беларускі спас у Варшаве 2022

29.08.2022 13:33
Беларускім Доме ў Варшаве зладіў фэст «Беларускі спас 2022».
Аўдыё
  • Беларускім Доме ў Варшаве зладіў фэст «Беларускі спас 2022».
  2022
“Беларускі Спас 2022 у Варшаве”Крыніца: https://www.facebook.com/BelaruskiDom

У суботу 27 жніўня ўвечары ў Беларускім Доме ў Варшаве адбыўся фэст «Беларускі спас 2022». Удзельнікі свята паглыбіліся ў беларускія традыцыі і ў кульутру. Гэтаму спрыяла адпаведныя праграма: заняткі традыцыйнымі рамёствамі, нацыянальныя спевы і танцы, агулам непаўторная атмасфера беларускай імпрэзы кажа завадатар Аляксей Бурнасенка:

-На нашым свяце мы слухаем цудоўную музыку, вывучаем і спяваем сапраўдныя традыцыйныя беларускія песні і патанчым традыцыйныя танцы пад жывую музыку рытуальнай дуды. Я граю на ёй ужо 20 гадоў. Потым паслухаем таленавіты рок-гурт «Рэлікт», вучымся традыцыйным рамёствам і нават палепшаем нашыя веды беларускай мовы! Для нашых малых гасцей таксама прадугледжаныя забавы, працуе аніматар. Пасля летняга перапынку, актыўна вяртаемся да беларускага жыцця ў Варшаве. (...)

Увянчаў беларускі фэст канцэрт гурта Relikt. Музыка Аляксандр Дземідзенка лічыць, што знаходзячыся за мяжой важна захаваць сваю ідэнтычнасць:

-Круты фэст і ўдзел у ім выдатна адпавядае асноўнай мэце нашага гурта. Relikt за мяжой хоча ствараць нагоды беларусам сустракацца, знаёміцца, слухаць музыку. Мы хочам, каб вялікая хваля беларускай эміграцыі, у тым ліку, дзякуючы нашай творчасці, гуртавалася і акумулявала свае сілы.

На беларускі спас у Варшаве, сярод іншых, завітала псіхолаг Наталля Скібская, яна падкрэсліла, што такія сустрэчы важныя для замежнікаў у новай краіне, асабліва на пачатковым этапе эміграцыі:

-Такія сустрэчы дапамагаюць нам нават, знаходзячыся па-за межамі Бацькаўшчыны, не губляць сувязі з ёй. Чалавек – сацыяльная жывёла і ўсведамленне прыналежнасці да групы, вельмі дапамагае прасцей перанесці цяжкасці ўладкавання жыцця наноў.(...)

Адным са спонсараў беларускага свята стала Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Слухайце аўдыё!

эж

На месцы колішняга «Басовішча» 15-16 ліпеня прайшоў Фестываль Абуджаных «Тутака»

17.07.2022 13:17
Ладзіліся разнародныя майстар-класы, спектаклі, акцыі свабоды ды канцэрт беларускіх зорак.

У Варшаве збіралі фінансавыя сродкі для беларускіх салдат-каліноўцаў (ФОТА)

06.08.2022 22:11
Збор грошай праходзіў падчас спецыяльнага канцэрту на карысць палка імя Кастуся Каліноўскага. 

Беларускі дом раздаў беларускім дзецям школьныя наборы

21.08.2022 18:21
Было раздадзена больш за 200 школьных набораў.